Нарада ў ААТ «Агракамбінат «Скідальскі»
На мінулым тыдні першым намеснікам начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Магільніцкім А.І. прыняты ўдзел у нарадзе па выніках работы ў сферы аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі".
У ходзе нарады Магільніцкім А.І. дадзена ацэнка праводзімай работы кіраўніцтвам ААТ "Агракамбінат "Скідзельскі" па забеспячэнню бяспечных умоў працы па выніках нагляднай работы за 2022 год. Да ведама прысутных даведзена інфармацыя аб вытворчым траўматызме па рэспубліцы ў цэлым і ў Гродзенскай вобласці ў мінулым годзе.
Кіраўнікі структурных падраздзяленняў таварыства выступілі са справаздачамі аб праведзенай рабоце па ўстараненню выяўленых супрацоўнікамі абласнога ўпраўлення парушэнняў па выніках выбарачнай праверкі прадпрыемства.
Прадстаўніком Дэпартамента дадзены адказы на пастаўленыя ўдзельнікамі нарады пытанні.