Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі з сем'ямі наведалі мемарыяльны комплекс - "Прарыў"

Супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі з сем'ямі, 13.04.2023 года, у памяць баявога подзвігу беларускіх партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, учыненага ў баях супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў наведалі мемарыяльны комплекс - "Прарыў".

Мемарыял размешчаны каля вёскі Двор-Пліна, за 7 км ад г. п. Ушачы Віцебскай вобласці. Комплекс «Прарыў» створаны ў 1974 годзе, на месцы баёў паміж вёскамі Паперына-Двор-Пліна і Новае Сяло. Комплекс адкрыты 30 чэрвеня 1974 г. (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).

30 красавіка 1944 гады паводле загада партызанскія брыгады пайшлі на прарыў асяроддзя. Атакай 5 мая 16 партызанскіх брыгад прарвалі кальцо акружэння варожых войскаў колькасцю каля 60 тыс. у напрамку вёсак Паперына-Двор-Пліна і вывелі з блакады каля 15 тыс. мірных жыхароў.

Мемарыял знаходзіцца на вяршыні ўзгорка, куды вядзе невялікі вузкі «калідор» паміж масіўных бетонных сцен, які сімвалізуе частку шляху прарыву партызан праз варожае асяроддзе. На сценах размешчаны сілумінавыя стужкі з назвамі партызанскіх брыгад, якія ўдзельнічалі ў прарыве. На гранітнай падставе змешчана схема абароны 16 брыгад па стане на 11 красавіка 1944 г. На вяршыні ўзгорка знаходзіцца разарваная пасярэдзіне бетонная груда вышынёй 11 м, якая сімвалізуе прарыў блакаднага кольца. У яе разрыве - бронзавая 9-метровая фігура партызана з аўтаматам у руцэ, захаванага ў момант напружанага кідка наперад. Побач, на Плошчы Памяці знаходзіцца брацкая магіла 450 партызан, якія загінулі падчас прарыву, на 28 плітах -ушанаваны імёны ўдзельнікаў прарыву.

У чэрвені 1982 года ў гонар саракагоддзя пачатку партызанскага руху закладзены Парк партызанскай славы, пасаджана 16 дубоў, якія сімвалізуюць колькасць партызанскіх брыгад.