Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Захаванне заканадаўства аб ахове працы ў Бярозаўскім раёне

Галоўны дзяржаўны інспектар Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Жагал А.І. прыняў удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца пракуратурай Бярозаўскага раёна, у ходзе якіх былі вывучаны пытанні захавання заканадаўства аб ахове працы ў ААТ "Бярозаўская МТС" у перыяд уборачнай кампаніі.

У ходзе наведвання рамонтных майстэрняў, месцаў правядзення ўборачных работ на палях, а таксама зернесушыльнага комплексу вывучаны пытанні:

- наяўнасці ахоўных агародж рухомых частак збожжаўборачных камбайнаў і зернесушыльнага абсталявання;

- забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны;

- правядзення кантролю стану вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, самаходных машын на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення.

Праведзены прафілактычныя гутаркі з работнікамі і службовымі асобамі гэтай гаспадаркі па пытаннях папярэджання вытворчага траўматызму.