Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Захаванне заканадаўства аб ахове працы пры правядзенні вясенне-палявых работ

Намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Данілава А.У. і галоўны дзяржаўны інспектар Быкаўчанка А.А. правялі абследаванне арганізацый АПК раёна на прадмет захавання заканадаўства аб ахове працы ў сувязі пры правядзенні вясенне-палявых работ.

Пры наведванні ААТ «Крошын», ААТ «Птушкафабрыка «Дружба», ААТ «Агракамбінат «Мір», ААТ «Баранавіцкі райаграсэрвіс» увага надавалася не толькі арганізацыі рамонту і падрыхтоўкі тэхнікі ва ўмовах рамонтных майстэрняў, але і арганізацыі пасяўных работ на палях: прымяненню сродкаў індывідуальнай абароны, у тым ліку пры працы з пратручаным збожжам, эксплуатацыі спраўнай ручной прылады, наяўнасці і спраўнасці ахоўных агародж карданных, ланцужных і раменных перадач і інш.

Работнікамі аддзела выяўлены шэраг парушэнняў пры правядзенні пасяўной кампаніі, якія па патрабаванні дзяржаўных інспектараў устараняліся неадкладна.