Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Захаванне патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі працы непаўналетніх

Дзяржаўспектара Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Качан Т.Г. і Жыжова А.У. выступілі перад выхаванцамі Наваполацкага летняга аздараўленчага лагера працы і адпачынку дзённага знаходжання з тэмай: "Выкананне патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі працы непаўналетніх".

Да ўдзельнікаў даведзены асноўныя патрабаванні заканадаўства аб працы і ахове працы, асноўныя нормы рэгулявання працы моладзі, патрабаванні бяспекі пры правядзенні работ непаўналетнімі:

аб прыцягненні да працы непаўналетніх з улікам абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам, нормы: артыкулаў 114, 117, 272, 274, 275, 276 Працоўнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь; артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы"; пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2010 № 144 "Аб устанаўленні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў"; пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2013 № 67 «Аб устанаўленні спісу работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў»; пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2010 № 134 "Аб устанаўленні гранічных норм уздыму і перамяшчэння непаўналетнімі цяжкасцей уручную".

Інспектары нагадалі аб абавязку працадаўцы забяспечыць: навучанне непаўналетніх асновам заканадаўства аб працы і аб ахове працы; правядзення медыцынскіх аглядаў; інструктажоў і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы; забеспячэння непаўналетніх СІЗ у адпаведнасці з нормамі, вызначанымі патрабаваннямі дзейнага заканадаўства. Удзельнікам дадзены вычарпальныя адказы на пытанні, якія паступілі.