Агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці
17.02.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Бярозаўскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента прыняў удзел у рабоце камісіі Івацэвіцкага райвыканкама па правядзенні агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў арганізацыях раёна.
На пасяджэнні камісіі былі разгледжаны матэрыялы аб стане ўмоў і аховы працы, прадастаўленых арганізацыямі для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе і ўнесены прапановы Івацэвіцкаму райвыканкаму для вызначэння пераможцаў агляду-конкурсу.