Семінары ў Пухавіцкім раёне
12.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Сакулевіч К.М. прыняла ўдзел у раённым семінары для старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый, грамадскіх інспектараў Пухавіцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
У ходзе семінара Сакулевіч К.М. было асветленае пытанне «Тыпавыя парушэнні, якія выяўляюцца пры правядзенні маніторынгаў за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, расследаванняў няшчасных выпадкаў». У семінары прынялі ўдзел больш за 50 старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый і грамадскіх інспектараў.
Таксама 13.04.2023 Сакулевіч К.М. прыняла ўдзел у раённым семінары па выкананні правілаў аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі пры правядзенні палявых работ. У ходзе семінара ёй было асветлена пытанне "Тыпавыя парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, якія выяўляюцца пры правядзенні спецыяльных расследаванняў і ў ходзе наведвання мабільнай групай па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі сельскагаспадарчых арганізацый". У гэтым семінары прынялі ўдзел 13 спецыялістаў па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый Пухавіцкага раёна.