Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-занятак на базе КУМОП ЖКГ «Баранавіцкая гарадская ЖКГ»

09.02.2023 у правядзенні семінара-занятку на базе КУМАП ЖКГ “Баранавіцкая гарадская ЖКГ” прыняла ўдзел намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Данілава А.У.

У сваім выступленні звярнула ўвагу на асноўныя прычыны траўміравання работнікаў і дзеянні па прафілактыцы вытворчага траўматызму. Указала на тое, што падтрымліваць неабходны ўзровень вытворчай і працоўнай бяспекі дапамагае якаснае правядзенне стажыроўкі, інструктажоў, праверкі ведаў па ахове працы, своечасовая і якасная распрацоўка тэхналагічнай дакументацыі, утрыманне абсталявання ў спраўным стане. Асобна спынілася на неабходнасці забеспячэння працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны.