Семінар Вілейскага раённага выканаўчага камітэта
Галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Судніковіч К.А. 06.06.2024 прыняла ўдзел у семінары, арганізаваным упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.
На семінары асветлены пытанні захавання працоўнага заканадаўства, яго змяненні з 01.01.2024, а таксама пытанні выканання патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый".
На мерапрыемстве прысутнічалі намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, спецыялісты кадравых службаў, юрысконсульты арганізацый Вілейскага раёна.