Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар у Віцебску па Правілах па ахове працы пры рабоце на вышыні

Камітэтам па працы Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта арганізаваны і праведзены абласны семінар, на якім растлумачаны нормы Правілаў па ахове працы пры рабоце на вышыні, якія ўступаюць у сілу з 26.04.2026 г.

У семінары прынялі ўдзел першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы С.В. Ануфрыеў і галоўны дзяржаўны інспектар працы Навіцкі І.В..

Ануфрыеў С.В. праінфармаваў аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях Віцебскай вобласці за 1 квартал 2026 года, спыніўся на найбольш частых прычынах няшчасных выпадкаў, у тым ліку ў выніку падзення з вышыні, і мерапрыемствах па папярэджанні траўміравання працуючых.

Навіцкі I.В. растлумачыў удзельнікам семінара аб асноўных зменах, якія тычацца арганізацыі працы на вышыні ў сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі Правілаў. Акцэнтаваў увагу на патрабаваннях, што прад'яўляюцца да працуючых, якія выконваюць і арганізуюць работы на вышыні ў частцы правядзення медыцынскага агляду, навучання, стажыроўкі, інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Указаў на асноўныя патрабаванні па рэалізацыі арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў пры выкананні работ на вышыні.

У семінары таксама прыняў удзел галоўны рэдактар часопіса "Ахова працы" – Буйвiд А.В., якая распавяла пра публікацыі ў часопісе растлумачваючых прымяненне нормаў дадзеных Правілаў і анансавала ў далейшым размяшчэнне каментароў спецыялістаў па гэтай тэме.

Падчас семінара супрацоўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.