Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар ва УА «Відзаўскі дзяржаўны каледж»

18.04.2023 года намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Пляшак В.Г. напярэдадні Сусветнага дня аховы працы і ў рамках правядзення мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму" правёў семінар з навучэнцамі і выкладчыкамі УА "Відзаўскі дзяржаўны каледж" на тэму "Бяспечнае і здаровае рабочае асяроддзе - асноватворны прынцып і права ў сферы працы".

Да ведама ўдзельнікаў мерапрыемства былі даведзены асноўныя задачы і функцыі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, абавязкі работадаўцы па забеспячэнні аховы працы і абавязкі працуючага ў галіне аховы працы.

Таксама вучням былі растлумачаны патрабаванні аб неабходнасці выканання правілаў аховы працы ў перыяд праходжання імі вытворчай практыкі ў арганізацыях і ў час работы ў студэнцкіх атрадах, прыведзены прыклады асобных няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Перад навучэнцамі таксама выступіў дырэктар каледжа, старшыня Браслаўскага раённага аб'яднання прафсаюзаў і галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Браслаўскага райвыканкама. Лектары далі тлумачэнні на пастаўленыя ўдзельнікамі пытанні.