Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар ва ўстанове адукацыі

20.06.2023 і 21.06.2023 галоўныя дзяржаўныя інспектары Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Качан Т.Г. і Жыжова А.У. правялі з выхаванцамі Наваполацкага летняга аздараўленчага лагера працы і адпачынку дзённага знаходжання і навучэнцамі ўстановы адукацыі "Полацкая дзяржаўная гімназія № 2" семінар на тэму: "Выкананне патрабаванняў заканадаўства пры арганізацыі працы непаўналетніх".

Прысутным даведзены асноўныя патрабаванні заканадаўства аб працы, аб асновах рэгулявання працы моладзі, патрабаваннях бяспекі пры правядзенні работ непаўналетнімі.

Даны вычарпальныя адказы на ўсе пытанні.