Семінар у Шумілінскім раённым выканаўчым камітэце
Віцебскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы 20.07.2023 прыняты ўдзел у семінары, праведзеным у Шумілінскім раённым выканаўчым камітэце сумесна з намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў і старшым інспектарам групы па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў Шумілінскага райвыканкама, для работнікаў кадраў .
Намеснікам начальніка аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Галай Г.А. растлумачаны нормы заканадаўства аб працы пры рэгуляванні працы непаўналетніх работнікаў, заключэнні і скасаванні працоўных дагавораў, пераводзе, змяненні істотных умоў працы, сумяшчэнні пасад служачых (прафесій рабочых), пашырэнні зон абслугоўвання (павелічэнні аб'ёму работы), асаблівая ўвага звернута на недапушчальнасць падмены працоўных адносін.
Прадстаўнікамі аддзела ўнутраных спраў асветлены пытанні прафілактыкі правапарушэнняў на працоўных месцах, а таксама растлумачаны нормы заканадаўства пры прыцягненні да працы замежных грамадзян.
Акрамя таго, дадзены растлумачэнні норм заканадаўства аб працы па пытаннях, якія паступілі ў ходзе семінара.