Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар у Стаўбцоўскім раёне

13.06.2023 начальнік Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Паўчанец С.М. прыняў удзел у семінары, які праводзіўся Стаўбцоўскім райвыканкамам на базе ААТ "Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат" у рамках Плана мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму" ў арганізацыях раёна.

Падчас мерапрыемства прадстаўнік Дэпартамента Паўчанец С.М. выступіў па тэме «Траўматызм у арганізацыях раёна, прычыны няшчасных выпадкаў» і адказаў на пытанні, якія паступілі ад удзельнікаў семінара.

Удзельнікі семінара наведалі вытворчыя цэхі арганізацыі, дзе азнаёміліся з бяспечнымі ўмовамі працы на працоўных месцах.