Семінар у Мінску
29.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка М.А. прыняла ўдзел у семінары прымеркаванаму да Сусветнага дня аховы працы на тэму «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе як асноўны прынцып і права ў сферы працы», які адбыўся на базе ААТ «ГУМ».
У дадзеным мерапрыемстве таксама бралі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў і арганізацый Цэнтральнага раёна г. Мінска.
Прадстаўніца Дэпартамента выступала па тэме "Аналіз вытворчага траўматызму па выніках працы за 2022 год у арганізацыях г. Мінска".