Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар у Іўеўскім райвыканкаме

У Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце прайшоў семінар па ахове працы на тэму: "Практычнае прымяненне заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыі". У перыяд вясенняй пасяўной кампаніі, гэта асабліва актуальна. У семінары прыняў удзел начальнік Лідскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Волчак Аляксандр Генрыхавіч. Была прадстаўлена свежая і актуальная інфармацыя. Выкарыстанне яе на практыцы дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вытворчасці і ва ўмацаванні працоўнай дысцыпліны на працоўных месцах. У рамках семінара Аляксандр Волчак таксама праінфармаваў удзельнікаў аб стане аховы працы, вытворчым траўматызме ў арганізацыях раёна.

Таксама Аляксандр Волчак давёў да ведама прысутных змяненні і дапаўненні, што адбыліся ў Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, расказаў аб тыповых парушэннях заканадаўства аб працы і ахове працы, што маюць месца ў арганізацыях раёна. Акцэнтавалася ўвага на няўхільным выкананні заканадаўства ў працоўнай сферы, забеспячэнні правоў работніка. У завяршэнні мерапрыемства Аляксандр Волчак адказаў на пытанні карэспандэнта газеты "Іўеўскі край".