Семінар у інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці
Начальнік аддзела за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касянчук В.П. 06.05.2024 прыняў удзел у семінары “круглым стале”, прысвечаным “Тыдню нулявога траўматызму” ў інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.
На семінары Касянчук В.П. звярнуў увагу да праблем у галіне аховы працы, вытворчага траўматызму, бяспекі працы ў будаўніцтве, прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, адказаў на зададзеныя пытанні, а таксама быў ажыццёўлены прагляд фільма аб парушэннях па ахове працы, Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.