Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар у Гродна

28 красавіка 2023 года ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбыўся семінар, прысвечаны Сусветнаму Дню аховы працы на тэму «Бяспечнае і здаровае працоўнае асяроддзе – асноўны прынцып і права ў сферы працы».

У працы семінара прыняў удзел першы намеснік начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Магілёўніцкі А.І.

На гэтым семінары да ведама прысутных была даведзена інфармацыя аб вытворчым траўматызме, яго прычынах і мерах па прафілактыцы.

Прадстаўнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама агучыла асноўныя праблемы і памылкі пры правядзенні наймальнікамі атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.

Акрамя таго, прадстаўніком ДУ "Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" агучана інфармацыя аб прафілактыцы прафесійных захворванняў.

На семінары таксама прадстаўнікам арганізацый былі ўручаны ўзнагароды па выніках агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў 2022 годзе ў розных намінацыях.