Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар у Баранавічах па прымяненні новых падыходаў у забеспячэнні бяспечных умоў працы на вышыні

Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілава А.В. прыняла ўдзел у семінары, які праводзіцца на базе лакаматыўнага дэпо Баранавічы на тэму "Прымяненне новых падыходаў у забеспячэнні бяспечных умоў працы на вышыні".

У сваім выступе паказала на ключавыя змены ў заканадаўстве аб ахове працы і аб працы, якія ўжо ўступілі ў сілу або знаходзяцца на фінальнай стадыі прыняцця і, якія патрабуюць аператыўнай увагі і канкрэтных дзеянняў. Адзначыла, што найбольш значны дакумент, які ўжо дзейнічае - гэта правілы па ахове працы пры працы на вышыні, якімі зменены парог вышыні, якімі ўведзены падзел работнікаў па ўзроўні адказнасці. Закранула тэму расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, кантроль з боку Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы за правільным і своечасовым расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Распавяла аб новай форме праверак -пазапланавай тэматычнай аператыўнай праверцы.