Семінар-вучоба ў Навабеліцкім раёне г. Гомеля
Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка і галоўны дзяржінспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Гузнёнак Р.А. прынялі ўдзел і выступілі з дакладам, на семінары-вучобе з кіраўнікамі і спецыялістамі арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці, размешчаных на тэрыторыі, падведамнай адміністрацыі Навабеліцкага раёна горада Гомеля.
У ходзе семінара-вучобы Васіленка Л.М. давяла да прысутных інфармацыю аб асноўных прычынах траўміравання работнікаў, прапанавала шэраг напрамкаў у рабоце па папярэджанні вытворчага траўматызму. У сваім выступе Васіленка Л.М. праінфармавала аб асноўных зменах у правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў; асвятліла пытанні навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
Гузнёнак Р.А. у сваім выступе агучыў тыповыя памылкі, якія дапускаюцца наймальнікамі пры афармленні працоўных адносін, пры прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.