Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семiнар-вучоба па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў Астравецкім раёне

Начальнік Смаргонскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Шатохіна С.Ю. і галоўны дзяржаўны інспектар аддзела Навумава А.С. прынялі ўдзел у раённым семінары-вучобе па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы, арганізаваным Астравецкім раённым выканаўчым камітэтам для кіраўнікоў арганізацый Астравецкага раёна, спецыялістаў па ахове працы, спецыялістаў па кадрах, бухгалтараў.

Дзяржаўныя інспектары выступілі з дакладам аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Астравецкага раёна і мерах па яго прафілактыцы, акцэнтавалі ўвагу на парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, аб парадку прыёму работнікаў на працу, аплаце працы, тэрмінах і перыядычнасці выплаты заработнай платы. Удзельнікам семінара дадзены вычарпальныя адказы на якія паступілі пытанні.