Семінар-вучоба па пытаннях аховы працы для арганізацый Іванаўскага раёна
У рамках правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" з 8 снежня 2025 года па 12 снежня 2025 года галоўны дзяржаўны інспектар Кобрынскага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Стоцкі С.М. прыняў удзел у правядзенні семінара-вучобы па пытаннях аховы працы са спецыялістамі па ахове працы і старшынямі прафсаюзных арганізацый Іванаўскага раёна.
У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента давёў да ўдзельнікаў мерапрыемства інфармацыю аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях раёна, якія адбыліся ў бягучым перыядзе 2025 года з працуючымі, прывёў прыклады няшчасных выпадкаў і агучыў асноўныя прычыны траўміравання працуючых на вытворчасці. Пасля чаго прадстаўнік Дэпартамента адказаў на зададзеныя пытанні.