Семінар-вучоба грамадскіх інспектараў па ахове працы прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру канцэрна "Белнафтахім"
29.10.2026 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у семінары-вучобе грамадскіх інспектараў па ахове працы прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру канцэрна "Белнафтахім".
Васіленка Л.М. у сваім выступленні давяла да прысутных інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гомельскай вобласці;
- прывяла прыклады няшчасных выпадкаў, прычыны траўміравання работнікаў;
- прапанавала шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджання парушэнняў аховы працы і вытворчага траўматызму;
- прадэманстравала відэа матэрыялы з месцаў здарэння і пракаментавала выпадкі, якія адбыліся.