Семінар-вучоба Ляхавіцкага райвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Тутін С.А. прыняў удзел у рабоце семінара-вучобы Ляхавіцкага райвыканкама, у якім прынялі ўдзел інжынеры па ахове працы арганізацый раёна і спецыялісты, на якіх ускладзены гэтыя абавязкі.
У ходзе правядзення мерапрыемства Тутін С.А. асаблівую ўвагу ўдзяліў прафілактыцы вытворчага траўматызму, парушэнням заканадаўства аб ахове працы, што выяўляюцца Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы, расказаў аб змяненнях у Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
У завяршэнні галоўны дзяржаўны інспектар даў тлумачэнні па пытаннях, якія ўзніклі.