Семінар-вучоба для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Дзятлаўскага раёна
Галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы прыняў удзел у раённым семінары-вучобе для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый Дзятлаўскага раёна на тэму “Арганізацыя дзейнасці наймальніка па забеспячэнні правоў работніка на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы ў Дзятлаўскім раёне”. Прадстаўнік Дэпартамента выступіў з дакладам на тэму "Аналіз прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць выпадкам вытворчага траўматызму ў арганізацыях Дзятлаўскага раёна". Паўлавіч А.А. нагадаў удзельнікам семінара, што пытанні захавання жыцця і здароўя работнікаў былі і застаюцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Агучыў інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў Дзятлаўскім раёне. За 9 месяцаў бягучага года ў раёне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак са смяротным зыходам і тры няшчасныя выпадкі, калі работнікі атрымалі цяжкія траўмы. Даў вычарпальныя адказы на шматлікія пытанні ўдзельнікаў семінара.