Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-вучоба для арганізацый малога бізнесу, арганізаваны Гомельскім раённым выканаўчым камітэтам

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка і галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гузнянок Раман прынялі ўдзел і выступілі з дакладамі на семінары-вучобе для арганізацый малога бізнесу, арганізацый выканаўчым камітэце.

У сваім дакладзе Васіленка Л.М. давяла да прысутных асноўныя патрабаванні па арганізацыі навучання, стажыроўкі, праверкі ведаў і інструктажоў па ахове працы.

У сваім выступленні Гузнянок Р.А. агучыў тыповыя парушэнні заканадаўства аб працы, у частцы прыёму, звальнення і рэжыму працы работнікаў.

Па выніках семінара-вучобы адбылася праверка ведаў у кіраўнікоў і спецыялістаў прыватных прадпрыемстваў.

Таксама, у рамках мерапрыемства "Месячнік бяспекі ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці" адбылася "прамая тэлефонная лінія", па пытаннях забеспячэння бяспекі працы, на пытанні, якія паступілі, былі дадзены тлумачэнні.