Семінар-нарада па выніках работы мабільнай групы Наваполацкага гарвыканкама
Галоўны дзяржаўны інспектар Полацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Грусцоў У.П., сумесна з тэхнічнымі інспектарамі працы Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, прыняў удзел у семінары-нарадзе па выніках работы мабільнай групы Наваполацкага гарвыканкама ў 2026 годзе.
У сваім выступе Грусцоў У.П. давёў да ведама прысутных аператыўную інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях г. Наваполацка, падрабязна спыніўся на тыповых парушэннях заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях мабільнай групай Наваполацкага гарвыканкама, адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.