Семінар-нарада ў Стоўбцах
На мінулым тыдні намеснік начальніка Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Анікейчык І.У. прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па тэме «Уборачная кампанія 2023 - без траўматызму», які праводзіўся Стаўбцоўскім райвыканкамам пры ўдзеле прадстаўнікоў арганізацыі раёна.
У ходзе работы мерапрыемства прадстаўнік Дэпартамента Ірына Анікейчык выступіла па пытаннях:
* аплаты працы пры рабоце ў дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні. Кампенсацыі за працу ў звышурочны час;
* абавязковага забеспячэння наймальнікамі і выкарыстання работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны;
* аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў па ахове працы службовых асоб і працуючых.