Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада ў г. Дзятлаве

На мінулым тыдні г. Дзятлаве праведзены семінар-нарада са спецыялістамі па кадрах арганізацый па наступных пытаннях: “Аб парадку прыёму на работу ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2014 № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. Аб выкананні заканадаўства аб працы».

У мерапрыемстве прыняў удзел галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Курленка Д.У., які азнаёміў прысутных з парушэннямі, якія дапушчаны наймальнікамі пры прыёме на працу (невыкананне патрабаванняў п. 11 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі2 ад 1). №5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый" (далей - Дэкрэт).

У ходзе правядзення семінара-нарады спецыялістам растлумачана правільнае прымяненне норм Дэкрэта пры прыёме на работу, а таксама былі дадзены вычарпальныя адказы на ўсе пытанні.

  • Яндекс.Метрика