Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада ў Барысаве

28.04.2023 намеснік начальніка Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Касцюкоў А.Р. прыняў удзел у раённым семінары-нарадзе па пытаннях аховы працы, прымеркаваным да Сусветнага Дня аховы працы і Года бяспечнай працы ў прамысловасці.

У гэтым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчых органаў Барысаўскага раёна, дзяржэнергагазнагляду па г. Мінску і Мінскай вобласці, Барысаўскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення дзяржпрамнагляду, прафсаюзаў, Барысаўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, прамысловых і сельскагаспадарчых арганізацый Барысаўскага раёна.

У сваім выступленні прадстаўнік Дэпартамента інфармаваў прысутных аб стане вытворчага траўматызму за 2022 год і першы квартал 2023 года, аб абставінах, прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці і асобах, якія дапусцілі парушэнні заканадаўства і лакальных прававых актаў наймальніка, расказаў аб характэрных парушэннях, якія выяўляюцца па выніках расследаванняў выпадкаў і падчас нагляднай дзейнасці.

У канцы сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў.