Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада па пытаннях аховы працы ў Рагачоўскім раёне

01.04.2026 галоўны дзяржаўны інспектар Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Аляксандр Крумкачоў прыняў удзел у семінары-нарадзе па пытаннях аховы працы для кіраўнікоў і спецыялістаў малога бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў, які праводзіцца ў Рагачоўскім райвыканкаме.

Прадстаўнік Дэпартамента праінфармаваў аб стане вытворчага траўматызму ў арганізацыях Рагачоўскага раёна і агучыў асноўныя прычыны траўміравання працуючых на вытворчасці. Давёў да ведама прысутных апошнія змены ў нарматыўных прававых актах па ахове працы. У ходзе нарады былі дадзены тлумачэнні і адказы на паступіўшыя пытанні.