Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада па ахове працы ў Савецкім раёне горада Гомеля

26.06.2025 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслаў Сафонаў прыняў удзел у раённым семінары-нарадзе па ахове працы ў Савецкім раёне горада Гомеля.

Прадстаўнік Дэпартамента праінфармаваў аб вытворчым траўматызме ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці за студзень-май 2025 года, больш падрабязна спыніўся на абставінах і прычынах няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія дапушчаны ў арганізацыях Савецкага раёна за пяць месяцаў гэтага года.

Таксама Вячаслаў Сафонаў нагадаў прадстаўнікам арганізацый аб магчымасці ўнутранага самакантролю выканання заканадаўства аб ахове працы з дапамогай кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў), якія размешчаны на афіцыйным сайце Дэпартамента.