Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада на ААТ "Беларускі цэментны завод"

16.09.2026 намеснік начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Клімянкоў Аляксандр Анатольевіч прыняў удзел у семінары-нарадзе для лінейных кіраўнікоў (начальнікаў і намеснікаў начальнікаў цэхаў, начальнікаў змен, майстроў) адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі цэментны завод".

Клімянкоў А.А. давёў да ўдзельнікаў семінара тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, выяўленыя пры правядзенні за бягучы перыяд 2026 года рэйдаў мабільных груп, маніторынгаў і спецыяльных расследаванняў. Асаблівую ўвагу Клімянкоў А.А. надаў пытанням забеспячэння бяспекі ў перыяд праводзімага месячніка бяспечнай працы на будаўнічых пляцоўках Магілёўскай вобласці, а таксама асвятліў пытанне па новаўвядзеннях у заканадаўстве аб ахове працы.

У ходзе семінара выступоўцамі дадзены адказы на паступіўшыя пытанні.