Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-нарада "Лідарства, партнёрства, бяспека - сумесная работа кіраўніцтва і грамадскага кантролю"

27.10.2026 начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Людміла Васіленка прыняла ўдзел у абласным семінары-нарадзе, прысвечаным пытанням аховы працы на тэму "Лідарства, партнёрства, бяспека - сумесная работа кіраўніцтва і грамадскага кантролю".

У пасяджэнні камісіі прынялі ўдзелу старшыні і тэхнічныя інспектары працы абласных галіновых арганізацый прафсаюзаў, спецыялісты па ахове працы прадпрыемстваў вобласці. Мерапрыемства прайшло ў Гомельскім аблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнц-сувязі.

Васіленка Л.М. выступіла з дакладам "Аналіз вытворчага траўматызму ў арганізацыях Гомельскай вобласці. Тыповыя парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія выяўляюцца ў ходзе наглядных мерапрыемстваў. Роля сумеснай работы кіраўніцтва і прафсаюзаў у прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці".