Семінар «Удасканаленне парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў. Сучасныя падыходы ў сістэме кіравання аховай працы»
Начальнікам Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Турыбрыным К.У. прыняты ўдзел у семінары «Удасканаленне парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў. Сучасныя падыходы ў сістэме кіравання аховай працы”, які праводзіўся ў Мінскім вагонным участку УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі”.
Турыбрын К.У. выступіў па тэме: «Удасканаленне заканадаўства ў галіне аховы працы і парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў. Чаканыя змены ў правілы расследавання няшчасных выпадкаў і прафзахворванняў.».
Таксама на семінары былі агучаны праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння пры ўкараненні і ўдасканаленні сістэм менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці ў адпаведнасці з СТБ ISO 45001-2020, аспекты сертыфікацыі сістэм менеджменту з улікам патрабаванняў Правілаў пацвярджэння адпаведнасці Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь. у галіне заканадаўства аб ахове працы 2023 года.