Семінар з супрацоўнікамі Віцебскай Мытні
27.04.2023 першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Ануфрыеў С.У. правёў семінар з супрацоўнікамі Віцебскай Мытні, прымеркаваны да сусветнага Дня аховы працы па тэме вызначанай Міжнароднай арганізацыяй працы "Пазітыўная культура аховы працы агульнымі намаганнямі".
У сваім выступленні Ануфрыеў С.У. абазначыў асноўныя праблемы ў галіне аховы працы, якія выяўляюцца пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці і па выніках аналізу прычын вытворчага траўматызму і растлумачыў асноўныя прынцыпы для прымянення сістэмнага падыходу ў кіраванні сістэмай аховы працы ў арганізацыі.
Таксама ў сваім выступленні асвятліў асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы, вызначаныя дзеючымі нормамі заканадаўства ў Рэспублікі Беларусь і абазначыў асноўныя патрабаванні па ахове працы, накіраваныя на захаванне жыцця, здароўя і працаздольнасці працуючых у працэсе працоўнай дзейнасці, якія змяшчаюцца ў нарматыўных прававых актах, у у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актах, якія з'яўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і пастановамі Урада Рэспублікі Беларусь абавязковымі для захавання і выканання работадаўцамі і працуючымі.
У ходзе семінара ўдзельнікам быў паказаны відэасюжэт аб выпадках вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў арганізацыях Рэспублікі.