Семінар "Роля грамадскага інспектара ў прафілактыцы вытворчага траўматызму"
На базе ААТ "Рэчыцадрэў" Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання быў праведзены семінар "Роля грамадскага інспектара ў прафілактыцы вытворчага траўматызму". У пленарным пасяджэнні прыняў удзел намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Беленькі М.Ю. У сваім дакладзе прадстаўнік нагляднага органа давёў да слухачоў інфармацыю аб узроўні вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і Гомельскай вобласці, даў заслужаную ацэнку рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы прафсаюзаў у частцы рэалізацыі сваіх паўнамоцтваў пры аказанні дапамогі наймальнікаў. Акрамя гэтага грамадскім інспектарам дадзены карысныя парады для іх больш эфектыўнай працы.