Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Уборачная кампанія - на асаблівым кантролі!

19.07.2023 намеснік начальніка Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Любагашчаў В.У. прыняў удзел у семінары-нарадзе на тэму "Прафілактыка вытворчага траўматызму на тэрыторыі Рагачоўскага раёна ў перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2023 года", арганізаваны для кіраўнікоў спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый Рагачоўскага раёна.

У семінары-нарадзе таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчых органаў улады, аддзела па надзвычайных сітуацыях, пракуратуры Рагачоўскага раёна і інш.

Прадстаўнік Дэпартамента:

давёў інфармацыю аб сітуацыі з вытворчым траўматызмам у арганізацыях Рагачоўскага раёна за першае паўгоддзе 2023 года;

звярнуў увагу на асноўныя прычыны і меры па недапушчэнні траўматызму;

растлумачыў асноўныя нормы заканадаўства аб ахове працы, якія вызначаюць бяспеку арганізацыі правядзення работ пры правядзенні ўборачнай кампаніі.