Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар-практыкум у Брэсце

28.04.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Макарук С.М. у рамках Сусветнага дня аховы працы прыняў удзел у семінары-практыкуме, які праводзіцца ў інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Брэсцкай вобласці.

У ходзе семінара прадстаўнік Дэпартамента ў сваім дакладзе праінфармаваў удзельнікаў семінара аб стане вытворчага траўматызму ў будаўнічых арганізацыях Брэсцкай вобласці ў 2022 годзе і за мінулы перыяд 2023 года. Звярнуў увагу на асноўныя прычыны, якія прывялі да траўміравання работнікаў.

Растлумачыў патрабаванні дзейнага заканадаўства, азнаёміў са зменамі, унесенымі ў прававыя акты ў 2022 годзе. Нагадаў аб адказнасці ўпаўнаважаных службовых асоб наймальніка і саміх работнікаў за парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія прывялі да вытворчага траўматызму.

Узавяршэнні свайго выступу адказаў на пытанні, якія паступілі.

Удзельнікам семінара была прадэманстравана прэзентацыя "Тыповыя парушэнні патрабаванняў аховы працы ў будаўнічых арганізацыях вобласці".