Семінар, прысвечаны Сусветнаму дню аховы працы прайшоў у Бярэзінскім біясферным запаведніку
Начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Жулёў Я.У. прыняў удзел у правядзенні абласнога семінара прысвечанага Сусветнаму дню аховы працы, які праходзіў у Лепельскім раёне, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка
Ключавыя даклады былі прысвечаны аналітыцы, прафілактыцы і чалавечаму фактару ў пытаннях аховы працы.
Жулёў Я.У. выступіў з дэталёвым аналізам вытворчага траўматызму за 2025 год і бягучы перыяд 2026-га. Пазначыў асноўныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне найбольш характэрных няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Група ўдзельнікаў семінара і прафсаюзных актывістаў наведала Музей прыроды і пабывала на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве "Домжарыцы".
Перад пачаткам вытворчай экскурсіі для гасцей быў праведзены абавязковы інструктаж па тэхніцы бяспекі. Удзельнікам наглядна прадэманстравалі, як арганізаваны працоўны працэс на лесапільні:
- якія сродкі індывідуальнай абароны ўжываюць супрацоўнікі;
- якім чынам выбудаваны кантроль за выкананнем нормаў бяспекі;
- як на практыцы рэалізуюцца патрабаванні заканадаўства аб ахове працы.
Праграма семінара атрымалася максімальна насычанай і практыка-арыентаванай. Вынікам дня стала агульнае разуменне таго, што ахова працы — гэта не толькі збор правілаў, але і пастаянны дыялог, сістэмнае навучанне і жывы, адказны падыход да справы.