Семінар "Падвядзенне вынікаў месячніка бяспечнай працы ў прамысловасці" пры адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска
Галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка М.А. прыняла ўдзел у семінары "Падвядзенне вынікаў месячніка бяспечнай працы ў прамысловасці" пры адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска.
У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі наглядных органаў і кіраўнікі і спецыялісты прамысловых арганізацый Ленінскага раёна г. Мінска.
У рамках семінара прадстаўнік Дэпартамента:
• давела да ведама ўдзельнікаў аналіз прычын вытворчага траўматызму па выніках работы за мінулы перыяд 2024 года;
•паказала на тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у прамысловых арганізацыях горада;
•асаблівую ўвагу надала пытанню неабходнасці забеспячэння захавання ў арганізацыях вытворчай і працоўнай дысцыпліны;
•адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара.