Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па пытаннях аховы працы ў Паставах

У рамках мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму", якія праводзяцца на тэрыторыі Пастаўскага раёна намеснік начальніка Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Пляшак В.Г. прыняў удзел у семінары па пытаннях аховы працы, арганізаванага Пастаўскім райвыканкамам ва УА "Пастаўскі дзяржаўны каледж".

Семінар праведзены з выпускнікамі УА "Пастаўскі дзяржаўны каледж", у якім праводзіцца падрыхтоўка рабочых і спецыялістаў для арганізацый сельскай гаспадаркі.Пляшак В.Г. нагадаў навучэнцам асноўныя патрабаванні бяспекі ў перыяд іх маючай адбыцца вытворчай практыкі, а таксама асвятліў навучэнцам пытанні, звязаныя з іх далейшым працаўладкаваннем.Акцэнтаваў увагу на найбольш характэрных прычынах узнікнення няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з вучнямі ў час праходжання вытворчай практыкі. Давёў да ведама характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях, якія ў асноўным звязаны з не забеспячэннем бяспечных і здаровых умоў працы на працоўных месцах для працаўнікоў галіны.