Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па пытаннях аховы працы ў ААТ «Обальскі керамічны завод»

У рамках мерапрыемстваў "Тыдзень нулявога траўматызму", якія праводзяцца ў арганізацыях Шумілінскага раёна галоўны дзяржінспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Мацюшкоў А.У. правёў з работнікамі адкрытага акцыянернага таварыства "Обальскі керамічны завод" семінар па пытаннях аховы працы.

У ходзе семінара Мацюшкоў А.У. давёў да ведама прысутных аналіз прычын вытворчага траўматызму ў арганізацыях вобласці за бягучы перыяд 2024 года і тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях прамысловага сектара пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў.

У ходзе гутаркі Мацюшкоў А.У. указаў на неабходнасць забеспячэння на працоўных месцах выканання, як работнікамі, так і службовымі асобамі патрабаванняў бяспекі па ахове працы, звярнуў увагу на шкодныя і небяспечныя вытворчыя фактары, якія могуць уздзейнічаць на работнікаў у працэсе ажыццяўлення працоўнай дзейнасці з улікам спецыфікі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Удзельнікам быў паказаны відэаролік аб выпадках вытворчага траўматызму, якія адбыліся ў арганізацыях Рэспублікі.

У ходзе выступлення Мацюшкоў А.У. адказаў на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў семінара.