Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па пытаннях аховы працы ў Буда-Кашалёўскім раёне

03.05.2023 галоўны дзяржаўны інспектар Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дударэнка А.С. прыняў удзел у семінары, прысвечаным Сусветнаму Дню аховы працы ў Буда-Кашалёўскім раёне, праведзеным на базе рэспубліканскага даччынага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства "Беларуснафта-Асобіна" на якім у 2022 годзе быў дапушчаны няшчасны выпадак на вытворчасці з цяжкімі наступствамі.

Падчас правядзення мерапрыемства, запрошаныя кіраўнікі і спецыялісты арганізацый раёна наведалі вытворчы ўчастак на якім адбылося траўміраванне работніка, дзе кіраўнік прадпрыемства расказаў аб абставінах і прычынах няшчаснага выпадку, а таксама аб выкананні мерапрыемстваў па ўстараненню прычын і папярэджанні такіх здарэнняў.

Дударэнка А.С. давёў да ўдзельнікаў семінара інфармацыю аб прычынах вытворчага траўматызму ў Гомельскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь у цэлым, прадэманстраваў навучальныя відэаролікі, а таксама ўказаў на тыповыя парушэнні патрабаванняў па ахове працы, якія выяўляюцца дзяржаўнымі інспектарамі ў ходзе нагляднай дзейнасці.