Семінар па пытаннях аховы працы ў Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце
Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Данілава А.У. прыняла ўдзел у семінары па пытаннях аховы працы ў Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце.
У ходзе семінара прадстаўнік Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы надала ўвагу арганізацыі работы па ахове працы і стварэнню належных умоў працы на працоўных месцах.
У сваім выступе Данілава А.У. паказала на патрабаванні аховы працы пры працы на вышыні, зменах у заканадаўстве аб працы і аб ахове працы. Аналіз прычын няшчасных выпадкаў паказвае на неабходнасць няўхільнага выканання работнікамі прадпрыемства абавязкаў па ахове працы, выкладзеных у ЛПА, правільнага выкарыстання выдадзеных работнікам СIА, а таксама прымянення вытворчага абсталявання, аснасткі і інструмента, якія адказваюць патрабаванням аховы працы.
У ходзе падвядзення семінара Данілава А.У. адказала на паступіўшыя пытанні.