Семінар па пытаннях аховы працы на прадпрыемствах ЖКГ "Баранавіцкая гарадская ЖКГ"
16.10.2026 адбыўся семінар па пытаннях аховы працы на прадпрыемствах КУМАП ЖКГ "Баранавіцкая гарадская ЖКГ" у г. Баранавічы.
Пытанні бяспекі працы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы абмеркавалі на семінары з удзелам начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілавай А. У.
У ходзе сустрэчы дзяржаўны інспектар працы патлумачыла патрабаванні заканадаўства, прывяла прыклады тыповых парушэнняў і адказала на пытанні ўдзельнікаў. Падобныя мерапрыемствы дазваляюць наймальнікам своечасова атрымліваць тлумачэнні і выбудоўваць работу па ахове працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, не чакаючы праверкі.