Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Семінар па пытаннях аховы працы на ААТ "Гомсельмаш"

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Васіленка Л.М. напярэдадні Сусветнага Дня аховы працы прыняла ўдзел у семінары-нарадзе па пытаннях аховы працы на ААТ "Гомсельмаш".

Галоўнымі тэмамі абмеркавання сталі пытанні, якія тычацца вытворчага траўматызму, прадугледжанай адказнасці за парушэнні правілаў аховы працы працуючых, а таксама кіраванне рызыкамі, звязанымі з магчымым траўміраваннем.

У сваім выступе Васіленка Л.М. прывяла прыклады траўміравання работнікаў на вытворчасці, якія адбыліся як па віне саміх працуючых, так і па прычыне невыканання сваіх абавязкаў службовымі асобамі, прадэманстравала фота і відэа з месцаў здарэння. Акцэнт быў зроблены на асабістай адказнасці кожнага работніка.

Па выніках нарады Васіленка Л.М. адказала на пытанні, якія паступілі.