Семінар па тэме "Прафілактыка вытворчага траўматызму" ў "Гродзенскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі"
У рамках правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" з 07 кастрычніка 2024 года па 11 кастрычніка 2024 года галоўным дзяржаўным інспектарам аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ігнатовічам Г.М. прыняты ўдзел у правядзенні семінара па тэме "Прафілактыка вытворчага траўматызму" ў "Гродзенскім цэнтры стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі".
У ходзе правядзення сустрэчы з працуючымі "Гродзенскага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі" галоўным дзяржаўным інспектарам Ігнатовічам Г.М. была даведзена інфармацыя аб стане вытворчага траўматызму ў Гродзенскай вобласці за 9 месяцаў 2024 года, асветлены пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму, растлумачаны абавязкі працуючых па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы і мерах адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы. Даны адказы і растлумачэнні на пытанні, якія ўзніклі.