Семінар па арганізацыі працоўнай дзейнасці ў студэнцкіх атрадах у Баранавічах
Начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Данілава А.В. 15.04.2026 прыняла ўдзел у семінары па арганізацыі працоўнай дзейнасці ў студэнцкіх атрадах, які праводзіцца Баранавіцкім райвыканкамам.
У сваім выступленні зрабіла акцэнт на бяспечную арганізацыю работы па ахове працы байцоў студэнцкіх атрадаў.
Гаворачы аб заканадаўчых патрабаваннях, сказала, што неабходна выбудаваць выразную вертыкаль бяспекі. Па-першае, гэта абавязковыя медыцынскія агляды для ўсіх удзельнікаў да 18 гадоў. Па-другое, ніхто не павінен прыступіць да работы без праходжання навучання, інструктажу, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы і толькі пасля гэтага допуск да самастойнай працы. Па-трэцяе, выключыць цяжкую працу - строга выконваючы забароны пастановы №144 і нормы пераноскі цяжараў. І галоўнае: з кожным байцом неабходна заключаць працоўны дагавор, а не грамадзянска-прававы, каб гарантаваць усе сацыяльныя выплаты, прадугледжаныя Працоўным кодэксам.
У заключэнне Данілава А.В. сказала, што Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы на пастаяннай аснове ажыццяўляе кантроль аб'ектаў, дзе працуюць байцы, правяраючы допуск іх да працы, забеспячэнне сродкамі індывідуальнай абароны, выкананне патрабаванняў да медаглядаў, недапушчэнне непаўналетніх да цяжкіх відаў работ.