Семінар па ахове працы ў Жабінкаўскім раёне
Начальнік аддзела за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Касянчук В.П. прыняў удзел у нарадзе - семінары з кіраўнікамі (намеснікамі кіраўнікоў) арганізацый, спецыялістамі па ахове працы і старшынямі прафсаюзных камітэтаў Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
На семінары Касянчук В.П. звярнуў увагу да праблем у галіне аховы працы, вытворчага траўматызму Жабінкаўскага раёна, прывёў прыклады няшчасных выпадкаў на вытворчасці, адказаў на зададзеныя пытанні.